Eastern Partnership – Belarus

space

Усходняе партнерства і Беларусь: Праект, які набыў значэнне

The EaP and Belarus: A project that has gained importance

space

Author: Yauheni Zadrutski (Minsk)
For author info see below

Усходняе партнерства з’яўляецца важным элементам беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Ад пачатку стварэння ініцыятывы ў 2009 годзе ў Мінску яго разглядалі як інструмент, здольны палепшыць устойлівасць дачыненняў з ЕС дзеля выйсця з заганых ваганняў якія стваралі перыяды пацяпленняў і пахаладанняў. Не менш важным для Беларусі было атрыманне праз УП прапаноў па развіцці рэальных гаспадарчых, адукацыйных, культурніцкіх і міжчалавечых сувязяў з Еўрапейскім Саюзам.

За апошняе дзесяцігоддзе існавання ЎП міжнародныя адносіны ў рэгіене глыбока змяніліся, хаця напэўна не ў кірунку якога чакалі ў сталіцах ЕС і краінах-партнерах. Вайскова-палітычныя канфлікты, найперш расійска-украінскі, спрычыніліся да павялічэння ролі ЎП і змены яго фармату. Праграма адышла ад палітыкі на падставе універсалісцкіх прынцыпаў, імкнучыся развівацца на падставе інклюзіўных падыходаў, якія б улічвалі натуральныя адрозненні паміж краінамі-партнерамі.

Сення дзякуючы ў тым ліку ЎП карціна міжнародных адносінаў краін рэгіена з ЕС глыбока змянілася. Усходнюю Еўропу і Паўдневы Каўказ ахапіла сетка дамоў і пагадненняў, дзе цэнтральная роля належыць пагадненням аб асацыяцыі. Напэўна, усе краіны скарысталіся ЎП дзеля ўзмацнення сваіх сувязяў з ЕС. Беларусь не стала выняткам і апошнія гады, здаецца, устойліва нармалізуе сваі адносіны з ЕС.

Магчыма што для Беларусі адным з найбольш відавочных паводле значэння кірункам з’яўляецца супраца з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ). Гэтыя адносіны дазваляюць Мінску пашыраць магчымасці атрымання дадатковых крэдытаў для краіны. Гэтыя сродкі накіроўваюцца як на сектар малых і сярэдніх прадпрыемстваў, так і на доўгатэрміновыя інфраструктурныя інвестыцыі, такі як TEN-T (Trans-European Transport Network). У перспектыве яны спрыяюць эканамічнай устойлівасці краіны і распаўсюду такіх дабратворных практык як дзяржаўна-прыватнае партнерства, праз якое прадугледжана частковае фінансаванне некаторых праектаў.

Важным таксама кірункам для паляпшэння беларуска-еўрапейскіх адносін праз УП таксама з’яўляецца пашырэнне магчымасцяў для міжчалавечых кантактаў шляхам лібералізацыі мабільнасці. Праз падпісанне Дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму цана на шэнгенскую візу знізіцца для грамадзян Беларусі з €60 да €35. Да нядаўняга моманту Беларусь заставалася апошняй краінай УП, грамадзяне якой не мелі візавых прэферэнцый, маючы адначасова найвялікшы адсотак шэнгенскіх візаў у свеце ад колькасці насельніцтва. Пры гэтым працэс зняцця бар’ераў з’яўляецца сустрэчным – Беларусь зрабіла некалькі аднабаковых крокаў па спрашчэнні паездак для грамадзян 80 краінаў, у тым ліку чальцоў ЕС. Напэўна, пасля сканчэння эпідэміі варта чакаць ажыўлення ва ўзаемных сувязях грамадзян ЕС і Беларусі.

Паводле апытанняў, стасунак жыхароў Беларусі да Еўрапейскага Саюза можна назваць “устойліва прыязным”, з тэндэнцыяй да паляпшэння. Негатыўны стасунак да ЕС з’яўляецца ў Беларусі перыферыйным і паводле апошняй справаздачы “Усходняе суседства ЕС” падзяляецца толькі 10% жыхароў. У той час як давяраюць ЕС 51%, а 62% лічаць стасункі “добрымі”. Пэўная павольнасць у развіцці беларуска-еўрапейскіх дачыненняў мае адваротны вынік – у Беларусі няма сацыяльных ўмоў для папулярнасці антыеўрапейскага дыскурса.

Агульным месцам сярод аналітычных публікацый стала параўнанне дасягненняў УП паміж шасцю краінамі. І відавочна, што пры такім падыходзе беларуска-еўрапейскія адносіны не пасунуліся далека наперад, хаця іх прагрэс выразна заўважны з сярэдзіны краіны.

Акрамя сістэмных палітычных адрозненняў, развіццю перашкаджаюць нявырашаныя мясцовыя праблемы. У прыватнасці, праз супраціўленне будаўніцтву беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы, Літва блакіруе падпісанне дамовы аб Прыярытэтах партнерства і, адпаведна, працы над Пагадненнем аб партнерстве і супрацоўніцтве паміж ЕС і Беларуссю. Магчыма, момант для пошуку ўзамапрымальнага вырашэння спрэчных пытанняў з’явіцца пасля фактычнага запуску працы БелАЭС. А пакуль фармальны узровень стасункаў Беларусі з Еўрасаюзам менш прадвінуты за паўдневакаўкаскую Арменію.

Уласцівай праблемай для ЎП, якую праграма пачала пераадольваць з пераглядам Еўрапейскай палітыцы суседства 2015 г., заставалася яго некаторая інэрцыйнасць, заснаваная на логіцы працы бюракратычных інстытутаў. Увесь папярэдні час ЕС быў арыентаваны як сіла, якая рэагавала на крызісы, але не працавала на іх папярджванне і апярэжванне.

Звязаным з гэтым было пытанне выпрацоўкі аптымальнай лініі адносна ЎП, якое ўвесь час спатыкалася аб трылему паміж ухілам у палітэканамічныя праекты, інвестыцыі ў дэмакратызацыю і каштоўнасці, ці бяспеку ў шырокім разуменні гэтага слова.

Прынятыя 18 сакавіка новыя мэты ЎП на перыяд пасля 2020 года даюць пэўныя падставы для аптымізму. Тры розныя кірункі ЎП зноў збалансаваныя на падставе кампрамісу, але ўсе яны мэтаскіраваныя на ўзмацненне resilience. Цікава, што практычны пераклад гэтага тэрміна заўседы сусракаецца з некаторымі цяжкасцямі, дзе для дакладнасці прыходзіцца ўлічваць кантэкст яго ўжывання. Можна, напрыклад, сустрэць такія тлумачэнні як здольнасць аказваць супраціў (“адпорнасць”), наяўнасць раўнавагі (“устойлівасць”), псіхалагічны навык даваць рады крызісам (“стрэсаўстойлівасць”), ці нават пазычаныя ад прыродазнаўчых навук неадчувальнасць імунітэта да вонкавых уплываў (“рэзістэнтнасць”).

Так ці інакш, але здольнасць УП дапамагаць выбудоўваць трываласць можа адкрыцца ў агляднай перспектыве. Эпідэмія каранавіруса і Вялікая блакіроўка ствараюць больш карысныя ўмовы для прысвячэння ўвагі праектам, якія накіраваныя на такія базавыя патрэбы як інфраструктура, адукацыя, бізнес ці ідэнтычнасць.

Перыяд пасля эпідэміі абяцае ўзрастаннем нестабільнасці эканомік у краінах-партнерах, а за ім і рызыкі новых міжнародных праблемаў. У такія моманты можа выявіцца важнасць УП для Беларусі як дзяржавы, грамадства і эканомікі, нягледзячы на палітычныя разнагалоссі. Прычым гэтыя інтарэсы могуць гучаць па-рознаму. Адміністрацыйным інстытутам могуць быць цікавымі перамовы, якія дазволяць скараціць дэфіцыт у гандлі і бюджэце, для бізнэса – прыцягненне інвестыцый, для грамадства – працоўныя месцы, а грамадскага сектара – праекты, звязаныя з ідэнтычнасцю і г.д.

Такім чынам, УП мае станоўчы ўплыў на развіцце сувязяў Беларусі з ЕС. Ен важны для выбудоўвання адносін на перспектыву, у той час калі ў палітычным дыялогу паміж Мінскам і Брусэлем існуе некаторая няпэўнасць.

Пэўны кансерватызм у развіцці беларуска-еўрапейскіх дачыненняў аднаразова выявіў іх сталы рытм. Вартасць УП павялічылася з цягам часу. Гэтыя адносіны не спазналі расчараванняў ад завышаных надзей ці покрышаў гісторый поспеха. Нельга таксама сказаць, што апошнія гады палітыка ЕС адносна Беларусі была недастаткова збалансаванай.

ЎП – незавершаны праект, які яшчэ мае патэнцыял для развіцця ў якасці цэласнага для краін-членаў фармата. Таму Беларусь і ЕС знаходзяцца ў сталым пошуку аптымальнай формулы супрацоўніцтва.

The Eastern Partnership (EaP) is an important element of Belarusian-European relations. Since the beginning of the initiative in 2009, it has been seen in Minsk as a tool that can improve the stability of relations with the European Union (EU) in order to overcome the vicious fluctuations created by theperiods of warming and cooling. It was no less important for Belarus to receive through the EaP proposals on the development of real economic, educational, cultural and interpersonal ties with the EU.

Over the last decade of the EaP’s existence, international relations in the region have changed profoundly, probably not in the direction expected in the capitals of the EU or its partner countries. Military and diplomatic conflicts, primarily the Russian-Ukrainian one, have led to an increase in the role of the EaP but also to a change in its format. The program has moved away from one-size-fits-all policies, seeking to develop inclusive approaches that take into account the natural differences between partner countries.

Today, thanks to the EaP, the picture of the region’s relations with the EU has evolved significantly. Eastern Europe and the Southern Caucasus are covered by a network of treaties and agreements, where the central role belongs to the Association Agreements (AAs) with Ukraine, Moldova and Georgia. Probably all countries have used the EaP to strengthen their ties with the EU. Belarus is no exception and now it seems to be steadily normalizing its relations with the EU.

Maybe one of the most important directions for Belarus is the cooperation with the European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) and the European Investment Bank (EIB). These relations allow Minsk to expand the possibilities of obtaining additional loans for the country. These funds are directed both to the SME (small and medium enterprises) sector and to long-term infrastructure investments such as TEN-T (Trans-European Transport Network). In the long run, they contribute to the economic stability of the country and the establishment of such beneficial practices as public-private partnerships, which provide for partial funding of some projects.

Another important way to improve Belarusian-EU relations through the EaP is to expand opportunities for people-to-people contacts by liberalizing mobility. After the Visa Facilitation Agreement has been signed in January 2020, the price of a Schengen visa for Belarusian citizens will be reduced from €60 to €35. Until recently, Belarus remained the last EaP country whose citizens did not have visa preferences, while having the population with the highest percentage of Schengen visas in the world. At the same time, the process of removing barriers has moved forward– Belarus has taken several unilateral actions to facilitate travel for citizens of 80 countries, including EU memberstates. Probably, after the end of the epidemic we should expect a revival in the mutual relations between citizens of the EU and Belarus.

According to the polls, the attitude of Belarusians to the European Union can be called “sustainably friendly”, with a tendency to improve. Negative views towards the EU are peripheral in Belarus and, according to the latest EU Eastern Neighborhood report, are held by only 10% of the population. 51% trust the EU, and 62% believe the relationship is “good”. The development of Belarusian – EU relations may be slow, but this has not lead to a popular backlash; outspoken anti-EU sentiment remains low.

A common theme among analytical publications has been a comparison of EaP achievements between the six countries. According to this approach, Belarus-EU relations have not moved far forward. Progress is visible, however, within the country.

In addition to systemic political differences, development is hampered by unresolved local issues. For example, Lithuania is resisting the construction of the Belarusian Nuclear Power Plant in Astravets by blocking the agreement on Partnership Priorities and, accordingly, a Partnership and Cooperation Agreement between Belarus and the EU. It is possible that after the actual launch of the Belarusian nuclear power plant, there will be momentum to find a mutually acceptable solution. Meanwhile, the formal level of relations between Belarus and the European Union is less advanced even than with South Caucasian Armenia.

A characteristic problem for the EaP, which the program began to overcome with the revision of the European Neighborhood Policy in 2015, remained its inertia based on the logic of bureaucratic institutions. In the past, the EU was regarded as a force that responded to crises, but did not work to prevent and anticipate them.

Related to this was the question of developing an optimal political line regarding the EaP, which constantly stumbled on the trilemma between economical projects, investments in democratization and values, or security in the broadest sense.

The new EaP targets adopted on March 18 for the period after 2020 provide some grounds for optimism. The three different EaP directions are again balanced on the basis of compromise, but they are all aimed at enhancing resilience. Interestingly, the practical translation of this term always encounters some difficulties, where for accuracy we have to consider the context of its use. One can find, for example, explanations such as the ability to resist („resistance”), the presence of balance („sustainability”), the psychological ability to cope with crises („stress resistance”), or even, borrowed from the natural sciences, the health insensitivity to external influences („stamina”).

One way or another, the EU’s ability to help building resilience may grow in the foreseeable future. The coronavirus pandemic and the lockdown-measures create more favorable conditions for the focusing on projects that address basic fields such as infrastructure, education, business or identity.

The post-pandemic period will be characterized by increasing economic instability in EaP-countries, followed by risks of new political challenges. At such moments, the importance of the EaP for Belarus as a state, a society and an economy may become apparent, despite political differences.Interests may diverge: Administration and political institutions might be interested in negotiationresults that will reduce trade and budget deficits, for businesses it might be critical to attract investments, for the society it is jobs, and for the public sector projects related to questions of identity, etc.

Thus, the EaP has a positive impact on the development of Belarus’ ties with the EU. It is important for building future relations, while there remains some uncertainty in the political dialogue between Minsk and Brussels.

Compared to other partner countries, Belarus-EU relations have developed on a lower level. Yet, they have demonstrated constancy.

The value of the EaP has increased over time. These relationships have not experienced disappointments from inflated hopes or shattered success stories. Nor can it be said that in recent years the EU’s policy towards Belarus has been insufficiently balanced.

The EaP is an unfinished project that still has the potential to develop as an integral format for its member countries. Therefore, Belarus and the EU are constantly looking for the best option to continue cooperation.

Yauheni Zadrutski

Yauheni Zadrutski is advisor on International Relations at the Belarusian Institute of Strategic Research. He holds a Master of History and graduated from the University of Nicholas Copernicus in Poland and the Russian State University for the Humanities, where he studied Russian-Polish relations.

Credits: Photo of Minsk by Egor Kunovsky

Durch die weitere Nutzung der Seite stimmst du der Verwendung von Cookies zu. Weitere Informationen

Die Cookie-Einstellungen auf dieser Website sind auf "Cookies zulassen" eingestellt, um das beste Surferlebnis zu ermöglichen. Wenn du diese Website ohne Änderung der Cookie-Einstellungen verwendest oder auf "Akzeptieren" klickst, erklärst du sich damit einverstanden.

Schließen